зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

512Е000001_19

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Месца знаходжання

Магілёўская вобласць, г. Магілёў, вул. Лазарэнкі, 7

Датаванне

кан. ХІХ ст. - пач. ХХ ст.

Стыль

Эклектыка

Апісанне

Будынак быў узведзены ў гістарычным цэнтры Магілёва у канцы XIX - пач.ХХ стст., як жылы дом. Перад рэвалюцыяй належыў Ш.Х. Бруку. У ім размяшчаліся на першым паверсе: крама, сапожная майстэрня. Пакоі другога паверха былі жылымі, здаваліся для прыежджых.

Будынак быў нязначна пашкоджаны ў 1941-1944 гг. падчас Вялікай Айчыннай вайны. Былі праведзены аднаўленчыя работы ў канцы 1940-х гадоў, пасля чаго дом выкарыстоўваўся ў ведамстве Гаржылкамунгаса, як камунальнае жытло (з частковымі камунальнымі выгодамі). У 1960-1990 гг. выкарыстоўваўся ў ведамстве МУС, як медвыцвярэзнік.

3 2006 г. будынак не эксплуатаваўся. У гарадскую ўласнасць быў прыняты ад УУС Магілёўскака аблвыканкама, пасля знаходзіўся ў занядбаным стане. Пашкоджаны пажарам у 2017 г.