Шыфр
512Е000001_20
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Магілёўская вобласць, г. Магілёў, вул. Лазарэнкі, 13
Датаванне
1910 г.
Стыль
Эклектыка
Апісанне
Будаўніцтва жылога дома № 13, паводле тэхнічнага пашпарта, датуецца 1910 г., мае рысы характэрныя для эклектычнай архітэктуры пачатку ХХ ст. Першапачаткова фасады былі нетынкаваныя, архітэктурны дэкор выкананы ў тэхніцы цаглянай муроўкі. Рамонты і перабудовы, праведзеныя ў пасляваенны перыяд, у пэўнай ступені сказілі гістарычны воблік дома.
Двухпавярховы трапецападобны ў плане будынак, накрыты вальмавым дахам. Вугал зрэзаны, існаваўшыя тут праёмы замураваны. Вуглы будынка акцэнтаваны на першым паверсе лапаткамі, муроўка якіх імітуе руст, на ўзроўні другога паверха ім адпавядаюць паўкалоны. Па гарызанталі вулічныя фасады падзелены міжпаверхавай цягай. У цэнтры галоўнага фасада ў арачнай нішы размешчаны галоўны ўваход, фланкіраваны лапаткамі. Прамавугольныя аконныя праёмы аформлены клінчатымі перамычкамі, падаконнымі нішамі, на другім паверсе замковым каменем. Завершаны фасады карнізам з сухарыкамі. Архітэктурны дэкор выкананы ў тэхніцы цаглянай муроўкі. На дваровым фасадзе прамавугольныя вокны без дэкору, аформлены клінчатымі перамычкамі.