Шыфр
512Е000001_21
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Магілёўская вобласць, г. Магілёў, вул. Лазарэнкі, 15
Датаванне
1910 г.
Стыль
Эклектыка
Апісанне
Будынак № 15 мае рысы, характэрныя для эклектычнай архітэктуры пачатку ХХ ст. (аконныя абрамленні, руст). Рамонты і перабудовы, праведзеныя ў пасляваенны перыяд, у пэўнай ступені сказілі гістарычны воблік дома. Будынак уяўляе сабой прыклад шэраговай гарадской забудовы пачатку ХХ ст.
Да 1917 года ў ім знаходзілася жылыя памяшканні і гандлёвыя лаўкі на першым паверсе.
У першай палове 1920-х гг. дом быў нацыяналізаваны, узяты на ўлік Гарадзкім жыллёвам Камітэтам і перададзены пад жыллё.
Будынак быў незначна пашкоджаны ў 1941-1944 гг. падчас Вялікай Айчыннай вайны. У 1947 г. быў праведзены капітальны рамонт, пасля чаго дом выкарыстоўваўся ў ведамстве Гаржылкамунгаса, як камунальнае жытло (з частковымі камунальнымі выгодамі).