Шыфр
512Е000001_24
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Магілёўская вобласць, г. Магілёў, вул. Маркса К., 17
Датаванне
другая палова ХІХ ст.
Стыль
Класіцызм
Апісанне
Перад Вялікай Айчыннай вайной знаходзілася цукеркавая фабрыка (у часцы будынка па завулку Фабрычны), а ў 1946 годзе быў арганізаваны Магілёўскі вінаробны завод. Пры арганізацыі вінзавода прадугледжвалася перапрацоўка пладоў і ягад на пладова-ягадныя віны. У 1958 годзе завод пачаў праводзіць тэхналагічную дапрацоўку і разліванне вінаградных вінаў. У 1986 годзе адбылося зліццё піваварнага і вінаробнага заводаў, быў арганізаваны Магілёўскі завод напояў. 1 верасня 1997 года было створана дзяржаўнае вытворчае аб’яднанне шляхам зліцця Магілёўскага завода напояў і Дзяржаўнага вытворчага аб’яднання “Магілёўаблхарчпрам”. У 2004 годзе піўзавод увайшоў у склад ААТ “Холдзінг “Магілёўаблхарчпрам”, якое затым было пераназвана ў ААТ’Магілёўаблхарчпрам”.