зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

512Е000001_26

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Месца знаходжання

Магілёўская вобласць, г. Магілёў, зав. Мігая, 9

Датаванне

канец ХІХ ст. - пачатак ХХ ст.

Стыль

Мадэрн з элементамі эклектыкі

Апісанне

У савецкія часы дом 9 па завулку Мігая быў муніцыпалізаваны і выкарыстоўваўся пад жыллё, розныя адміністрацыйна-гаспадарчыя патрэбы. У пасляваенны час у ім і суседніх будынках размяшчаліся цэх і службы швейнай фабрыкі імя Валадарскага. У правай частцы будынка доўгі час знаходзіліся кабінет дырэктара, аддзел кадраў і бухгалтэрыя фабрыкі. Пасля пабудовы ў 1966 г. галоўнага вытворчага корпуса швейнай фабрыкі на вуліцы Ленінская 91, а ў 1986 г. блока дапаможных цэхоў паступова пачалося вызваленне будынка. Ён быў перададзены Прафесіянальна-тэхнічнаму вучылішчу № 138 Швейнікаў, якое пазней было ўключана ў склад СПТВ №44, а потым пераўтворана ў Магілёўскі тэхналагічны прафесійна-тэхнічны каледж. Пасля яго ліквідацыі 1 ліпеня 2015 г. будынак перададзены на баланс Магілёўскага дзяржаўнага эканамічнага прафесійна-тэхнічнага каледжа.

Двухпавярховы будынак пабудаваны з цэглы як жылы. Выходзіць галоўным фасадам на чырвоную лінію завулка Мігая. Першапачаткова прадстаўляў з сябе два будынкі, якія пазней былі злучаны шырокім пераходам. Левая частка. Кампазіцыйны эфект левай частцы пабудаваны на рытме аконных праёмаў з аднолькавымі абрамленнямі. Восемь вокнаў на першым паверсе лучковыя, дзевяць вокнаў на другім паверсе - з паўцыркулярнымі завершаннямі с тонкімі плоскімі абрамленнямі і падаконнымі цягамі.