зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

512Е000001_27

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Месца знаходжання

Магілёўская вобласць, г. Магілёў, зав. Мігая, 11

Датаванне

Да 1917 г.

Стыль

Мадэрн

Апісанне

Помнік архітэктуры пачатку ХХ стагоддзя. Быў пабудаваны як жылы, гарадскі асабняк. Завулак, на якім размяшчаўся будынак меў гістарычную назву Лютэранскі, звязана гэта з тым, што на ім размяшчалася лютэранская кірха. Быў нацыяналізаваны ў 20-я гады ХХ стагоддзя.

.Галоўным фасадам выходзіць на зав. Мігая. Пабудаваны з цэглы, атынкаваны, пафарбаваны ў зялёна-белы колер. Ваконныя праёмы першага паверха аднаго памера з ўваходнай групай, прамавугольныя, арачныя, аздобленыя замковымі камянямі. Ваконныя рамы - шклопакеты белага колера. Другі паверх хутчэй за ўсё быў надбудаваны папярэднімі ўласнікамі. У тым ліку будынак пашыраны за кошт прыбудовы ў бок двара. Вокна другога паверха прамавугольныя, невялікага памера. Сцены з боку двара рытмічна члянёныя ваконнымі праёмамі прамавугольнай формы сярэдняга памера.