Шыфр
512Е000001_29
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
Кан. ХІХ ст.
Пабудаваны як жылы, належыў Гурэвічу. Верхні паверх займалі жылыя кватэры, на ніжнім размяшчаліся 5 крам. У 20-х гг. 20 ст. будынак нацыяналізаваны. Доўгі час выкарыстоўваўся як жылы. Цяпер дом жылы з гандлёвымі кропкамі на 1-м паверсе.
Двухпавярховы, цагляны, прамавугольны ў плане будынак галоўным фасадам выходзіць на вул. Ленінскую. Паверхні падзелены карнізным паяском. Першы паверх галоўнага фасада дэкарыраваны рустоўкай, другі - гладкі, аконныя праёмы прамавугольныя. Сцены завершаны прафіляваным карнізам. Унутраная планіроўка анфіладная, цяпер зменена.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён