Шыфр
512Е000001_30
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
сярэдзіна XIX ст.
Стыль
Эклектыка
Апісанне
Дом пабудаваны ў сярэдзіне XIX ст., як жылы. Вядомы, як дом Э.З. Левінсона. Да рэвалюцыі ў ім размяшчалася аптэка Э.З. Левінсона на першым паверсе і жылыя пакоі на другім паверсе.
У 1922 годзе пасля ад’езду ўладальніка дом быў прызнаны безнаглядным, нацыяналізаваны і ўзяты на ўлік Гарадскім жыллёвым камітэтам і ў 1923 г. перададзены пад жыллё.
Па звестках на 1923 год на першым паверсе размяшчалася 1-я Саваптэка, на другім жылыя памяшканні (2 кватэры, усяго на 7 пакояў).
Будынак быў незначна пашкоджаны ў 1943 - 1944 гг. падчас Вялікай Айчыннай вайны. Быў адноўлены ў канцы 1940-х гадоў і выкарыстоўваўся ў ведамстве Гаржылкамунгаса, як камунальнае жыллё.