Шыфр
512Е000001_31
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
Кан. XIX
Стыль
Неакласицызм
Будынак пабудаваны на пляцы, які належаў фарнаму касцёлу св. Казіміра. Жылы дом паказаны ўжо на плане 1829 г. У 1852 г. будынак згарэў у выніку вялікага пажару. У тым жа 1852 г. гарадская ўправа дала дазвол І. Ліўшыцу аднавіць дом з надбудовай трэцяга паверха. Памеры будынка складалі: па вул. Ветранай (сучасная Ленінская) 7 саж., па завулку -- 9 саж. 1 арш. Будынак характарызаваўся як трохпавярховы жылы з лаўкамі на першым паверсе. У 1910 г. у двары быў ўзведзены яшчэ флігель (не захаваўся).
Галоўны фасад сіметрычнай кампазіцыі. Плоскасць сцяны першага паверха апрацавана гарызантальным рустам. Дваровы фасад у цэнтры вылучаны невялікім рызалітам з блокам лесвічнай клеткі, завершаным трохвугольным франтонам.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён