Шыфр
512Е000001_34
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Магілёўская вобласць, г. Магілёў, вул. Ленінская, 11
Датаванне
Кан.XVIII-п.XIX ст.
Стыль
барока, класіцызм
Апісанне
Будынак быў пабудаваны ў 1760-я гг. пры ўдзеле архітэктара Я. Глаўбіца. Па стану на 1910 г. будынак характарызаваўся як мураваны двухпавярховы корпус для браціі са склепам у падвале, крыты жалезам, пафарбаваным чырвонай алейнай фарбай. Даўжыня корпуса складала 10 саж., шырыня 6 1/3 саж., вышыня 3 1/3 саж. З заходняга боку існавала жылая мураваная прыбудова памерам 3 2/3 х 3 х 3 1/3 саж. На першым паверсе было 6 пакояў, на верхнім - 12 жылых пакояў. У інтэр'еры меліся 11 галандскіх кафляных печак, адна руская кухонная печка з плітой. З паўночнага боку да дома прымыкала прыбудова памерам 2 х 3 х 3 1/3 саж. У канцы 1980-х - першай палове 1990-х гг. манастырскі корпус быў адноўлены.
Будынак складаецца з двухпавярховага корпуса з падвалам i аднапавярховага выцягнутага ў двор крыла. Да яго пад прамым вуглом прымыкае дваровае адна-двухпавярховае крыло. Фасады двухпавярховага корпуса, размешчанага на чырвонай лініі забудовы вул. Ленінскай аздоблены пiлястрамi iанiчнага ордэру, прамавугольнымi падаконнымi нiшамi, прамавугольныя аконныя праёмы дэкарыраваны лiштвамi з замковым каменем. Завершаны будынак шырокім карнізам. Паўднёва-заходні фасад аднапавярховага крыла прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў ліштвах з замковым каменем. Паўночна-ўсходні фасад дэкарыраваны руставанымі лапаткамі і аконнымі абрамленнямі. Фасады дваровага адноўленага крыла прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў стылізаваных ліштвах з замковым каменем.