Шыфр
512Е000001_37
Катэгорыя каштоўнасці
Месца знаходжання
Магілёўская вобласць, г. Магілёў, вул. Ленінская, 16
Датаванне
50-я гг. ХІХ ст.
Стыль
Эклектызм
Апісанне
Будынак двухпавярховы, мураваны, атынкаваны. Дзвярны праём увахода знаходзіцца па цэнтры фасада. Дэкарыроўка фасада ўключае міжпаверхавую цягу, абрамленне акон, руст па другому паверху і па правай частцы першага. Аконныя праёмы на першым паверсе - вітрынныя. Абрамленні ў іх адсутнічаюць. Аконныя праёмы на другім паверсе — лучковыя з ліштвамі. Правым бакавым фасадам будынак шчыльна прымыкае да суседняга.