Шыфр
512Е000001_39
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
пач. XX ст.
Стыль
Неакласіцызм з элементамі мадэрна
Апісанне
Пабудаваны як жылы, належыў Беніяліну Шмуйлавічу Ландау (меў 33 пакоя, 3 калідора, 2 парадныя лесвіцы). Да 1918 г. размяшчалася гасцініца “Парыж”, 2 крамы. У лютым 1919г. у будынку была адкрыта габрэйская працоўная школа другой ступені, у сакавіку – выстава габрэйскіх кніг. Пазней будынак заняты Чырвонаармейскім універсітэтам (КРУНТ з рус.) – тут размяшчаліся майстэрні і 3-я рота універсітэта, на 1-м паверсе ў былых трох крамах – друкарня, фотамайстэрня і гаспадарчыя службы, у скляпеннях – склад. У 1922г. тут размяшчаліся вячэрнія курсы народнай адукацыі, дзве камісіі па збору і ўліку ваеннай маёмасці (займалі 10 пакояў). Астатнія пакоі часткова пуставалі, часткова былі заняты жыльцамі. У 1928-32гг. у адной з крам 1-га паверха была адкрыта спецкрама для замежных спецыялістаў, што будавалі шоўкавую фабрыку. Астатнія 2 крамы былі перабудаваны пад жылыя кватэры. У пасляваенныя гады на першым паверсе размясцілася крама “Панчохі – шкарпэткі”, пазней камерцыйныя крамы. Верхнія паверхі – жылыя. Цяпер жылы з гандлёвымі кропкамі на 1-м паверсе.
Трохпавярховы Г-падобны ў плане будынак. Фасады атынкаваныя. Галоўны фасад па вул. Ленінскай вылучаны 2-ма паўкруглымі франтонамі з лучковымі люкарнамі. Вуглы будынка, а таксама фасадная плоскасць галоўнага фасада дэкарыраваны пілястрамі. Паміж першым і другім паверхамі, акрамя цэнтральнай часткі галоўнага фасада, праходзіць шырокі фрызавы пояс. Сцены прарэзаны на першым паверсе прамавугольнымі аконнымі праёмамі, на другім -- арачнымі, часткова ў простых ліштвах і з падаконнымі нішамі, на трэцім -- лучковымі з замковым каменем і дэкаратыўнай перамычкай. На галоўным фасадзе на трэцім паверсе кампазіцыйна вылучаны два арачных праёма адпаведна франтонам. Завершаны фасады карнізам. Дваровыя фасады атынкаваныя. Фасад крыла па вул. Ленінскай прарэзаны прамавугольнымі вокнамі, крыло па вул. Болдзіна мае глухую сцяну.