Шыфр
512Е000001_40
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Магілёўская вобласць, г. Магілёў, вул. Ленінская, 20
Датаванне
Кан. XIX ст.
Стыль
неакласіцызм
Апісанне
Трохпавярховы П-падобны ў плане будынак. Да дваровага правага крыла прымыкае аднапавярховая прыбудова. У цэнтры фасада размешчана праезная арка. Фасад вырашаны плоска, прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі, дэкор страчаны. Гарызантальна фасадная плоскасць падзелена міжпаверхавай цягай паміж 1-м і 2-м паверхамі, завершана карнізам з дэнтыкуламі. Сцены патынкаваны.