Шыфр
512Е000001_41
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Магілёўская вобласць, г. Магілёў, вул. Ленінская, 21 (інв. № 700/С-2609)
Датаванне
2-я палова 19 ст. - пачатак 20 ст.
Стыль
эклектыка
Апісанне
Трохпавярховы Г-падобны ў плане будынак. Вуглая частка зрэзана. Фасады атынкаваныя. Пластыка фасадаў стрыманая. Фасадныя плоскасці галоўнага і бакавога фасадаў крапаваны пілястрамі, прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі без ліштваў. Гарызантальна фасады падзелены міжпаверхавымі цягамі паміж цокалем і першым паверхам, першым і другім паверхамі, цягай пад вокнамі трэцяга паверха. Завершаны фасады карнізным поясам. Дваровыя фасады атынкаваныя, без дэкору, члянёны прамавугольнымі аконныміі праёмамі.