Шыфр
512Е000001_44
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Магілёўская вобласць, г. Магілёў, вул. Ленінская, 26
Датаванне
сяр. XIX ст.
Стыль
Неакласіцызм
Апісанне
Двухпавярховы складаны ў плане будынак, бакаыя крылы якога ўтвараюць замкнёны ўнутраны двор. Галоўныя фасады па вул. Ленінскай і К. Лібкнехта маюць падобнае рашэнне. Вуглавая частка зрэзана. Вуглы будынка акцэнтаваны руставанымі лапаткамі. Гарызантальна фасады падзелены прафіляванай цягай, завершаны паяском цягі і карнізам з сухарыкамі. На першым паверсе прамавугольныя аконныя праёмы без дэкора, часткова перароблены. На другім паверсе вокны арачныя ў абрамленнях з прамымі сандрыкамі. З боку вул. К. Лібкнехта размешчаны праезд у двор. Фасады тыльныя і з боку ўнутранага двара гладкія, члянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі, завершаны прафіляваным карнізам.