Шыфр
512Е000001_45
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Магілёўская вобласць, г. Магілёў, вул. Ленінская, 27
Датаванне
канец ХІХ ст. - пачатак ХХ ст.
Стыль
Эклектыка
Апісанне
Трохпавярховы складаны ў плане будынак. Разам з дваровымі флігелямі ўтварае закрыты ўнутраны двор. Кампазіцыя галоўнага фасада сіметрычная. Першы паверх перабудаваны, прыстасаваны пад гандлёвыя ўстановы. Першапачаткова існавалі дзве праезныя аркі (адна замуравана). Паверхі падзелены тонкімі цягамі. Фасадная плоскасць другога і трэцяга паверхаў абліцаваны чырвонай цэглай. Арачныя аконныя праёмы падкрэслены падаконнай цягай, на другім паверсе дэкарыраваны абрамленнямі з замковым каменем і прамым сандрыкам. Асіметрычна на трэцім паверсе размешчаны балкон. Завершаны фасад прафіляваным карнізам. Тарцовы фасад асноўнага аб'ёма завершаны трохвугольным франтонам з 2-мя паўкруглымі люкарнамі. Фасадная плоскасць патынкавана і распісана, прарэзана невялікай колькасцю прамавугольных аконных праёмаў.