Шыфр
512Е000001_46
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Магілёўская вобласць, г. Магілёў, вул. Ленінская, 28
Датаванне
Пач. XX ст.
Стыль
Эклектыка
Апісанне
Трохпавярховы П-падобны ў плане будынак (левае бакавое крыло даўжэйшае і двухпавярховае). Галоўны фасад вырашаны сіметрычна, першапачатковы выгляд страчаны пазнейшымі пераробкамі. У цэнтры размешчана праезная арка. Першы паверх аддзелены міжпаверхавай цягай. Фасадная плоскасць першага паверха апрацавана рустам, члянёна шырокімі аконнымі праёмамі (зроблены пазней). Верхнія паверхі вырашаны гладка, без дэкора, прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі. Вуглы будынка акцэнтаваны плоскімі лапаткамі. Дваровы фасад атынкаваны, гладкі, члянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі.