Шыфр
512Е000001_48
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Магілёўская вобласць, г. Магілёў, вул. Ленінская, 29
Датаванне
кан. XIX ст.-пач. XX ст.
Стыль
Неакласіцызм
Апісанне
Двухпавярховы з надбудаваным мансардным паверхам прамавугольны ў плане будынак. З боку дваровага фасада прымыкае двухпавярховы флігель і сучасная прыбудова. Праезная арка змешчана ад цэнтральнай восі ўправа, што надае галоўнаму фасаду асіметрычнасць. Фасад падзелены міжпаверхавай цягай, завеошаны карнізам. Плоскасць сцяны апрацавана рустам. На першым паверсе прамавугольныя аконныя праёмы без ліштваў. На другім паверсе арачныя аконныя праёмы падкрэслены падаконнай і надаконнай цягамі, дэкарыраваны ліштвамі і арачнымі абрамленнямі, якія ўтвараюць аркатурны пояс. Пяты арак абрамленняў апіраюцца на дэкаратыўныя элементы накшталт капітэляў. Дваровы фасад без дэкора, члянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі. Прымыкаючы двухпавярховы прамавугольны ў плане флігель накрыты аднасхільным дахам. Тарцовай сцяной прымыкае да суседняга будынка. Сцены атынкаваныя. Фасад падзелены міжпаверхавай цягай, завершаны карнізам, прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі без дэкору.