Шыфр
512Е000001_50
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Магілёўская вобласць, г. Магілёў, вул. Ленінская, 30
Датаванне
Кан. XIX ст.
Стыль
неакласіцызм
Апісанне
Двухпавярховы прамавугольны ў плане будынак. Першапачаткова меў сіметрычную кампазіцыю. У цэнтры размешчана праезная арка, фасад фланкіраваны неглыбокімі рызалітамі, завершанымі фігурнымі атыкамі. Тымпан атыка дэкарыраваны нішамі рознай геаметрычнай формы. Плоскасць рызалітаў апрацавана гарызантальным рустам. Праезная арка вылучана паўцыркульным прафіляваным сандрыкам. Паміж паверхамі праходзіць цяга. На першым паверсе лучковыя аконныя праёмы ў ліштвах, падкрэслены падаконнай цягай і нішамі. На другім паверсе прамавугольныя аконныя праёмы ў ліштвах з прамымі сандрыкамі, вылучаны падаконнай і надаконнай цягамі. Цэнтральнае акно над праезнай аркай фланкіравана дэкаратыўнымі лапаткамі. Завершаны фасад карнізам, у рызалітах з сухарыкамі. Левая частка галоўнага фасада на першым паверсе пазней перабудавана: замест існаваўшых зроблены 2 шырокія аконныя праёмы вітрын, што сказіла першапачатковы выгляд і парушыла сіметрыю. Захаваліся рэшткі падаконных нішаў і часткова рызаліт на ўзроўні другога паверха. Тыльны фасад вырашаны гладка, падзелены тонкай міжпаверхавай цягай, завершаны карнізам, члянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі без дэкора. Да тарцовых фасадаў шчыльна прыбудаваны суседнія дамы.