Будынак

Шыфр

512Е000001_51

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Месца знаходжання

Магілёўская вобласць, г. Магілёў, вул. Ленінская, 32

Датаванне

кан. XIX ст.

Стыль

Неакласіцызм

Апісанне

Двухпавярховы Т-падобны ў плане будынак. Накрыты вальмавым дахам. Фасады атынкаваныя. Галоўны фасад падзелены міжпаверхавай цягай, завершаны карнізам з дэнтыкуламі. Прамавугольныя аконныя праёмы на першым паверсе без дэкора, на другім паверсе ў простых ліштвах, вылучаны надаконнай цягай. Першапачатковы выгляд будынка страчаны пазнейшымі перабудовамі. Тарцовы фасад гладкі, завершаны карнізам. Дваровы фасад прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі без ліштваў, падзелены цягай, завершаны карнізам.