зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

512Е000001_53

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Месца знаходжання

Магілёўская вобласць, г. Магілёў, вул. Ленінская, 35

Датаванне

1898 г.

Стыль

Эклектыка

Апісанне

Трохпавярховы будынак Т-падобны ў плане. Галоўны фасад вылучаны 3 неглыбокімі рызалiтамi, завершанымi атыкамi, дэкарыраванымі паўцыркульнымі буйнымі абрамленнямі. У рызалітах знаходзяцца парадныя ўваходы, над якімі на 2-м і 3-м паверхах змешчаны балконы з ажурнымі металічнымі агароджамі. Першапачаткова ўваходы ў будынак падкрэсліваліся 2 невялікімі вежачкамі над бакавымі і высокім шатровым завяршэннем над цэнтральным рызалітам. Паверхi аддзелены карнiзнымi паяскамi. Першы паверх масіўны, вырашаны як цокаль, сцены апрацаваны рустам і крапаваны руставанымі пілястрамі. На другім паверсе арачныя аконныя праёмы, архівольты абрамленняў якіх дэкарыраваны геаметрычным арнаментам. Пад вокнамі праходзіць паясок філёнак. Міжаконныя прасценкі дэкарыраваны пілястрамі, вуглы якіх аформлены паўкалонкамі. Трэці паверх члянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі, падкрэсленымі філёнгамі з геаметрычным арнаментам. Памiж аконнымi праёмамi 3-га паверха размешчаны паўкруглыя калонкi са стылiзаванымi карынфскiмi капiтэлямi. Завершаны фасад аркатурным поясам, фрызам і карнізам. Дэкаратыўныя элементы выкананы ў тэхніцы цаглянай муроўкi, ляпніны.Тарцовы фасад атынкаваны, прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі, часткова замураванымі, на другім паверсе арачныя вокны ў абрамленні. З другога боку да будынка прымыкае суседні дом.Дваровы фасад асноўнага аб'ёма і дваровае крыло абліцаваны чырвонай цэглай. Блокі лесвічных клетак размешчаны ў рызалітах, завершаных трохвугольнымі франтонамі. Паверхні рызалітаў вылучаны вялікімі аконнымі праёмамі. Пластыка фасада стрыманая, без дэкору. Гарызантальна фасады падзелены тонкімі цягамі, завершаны карнізам з дэнтыкуламі. Аконныя праёмы без дэкору. Планіроўка калідорная з двухбаковым размяшчэннем памяшканняў. У інтэр'еры на 2-м і 3-м паверхах захаваліся 4-калонныя залы, сцены адпаведна крапаваны пілястрамі, упрыгожанымі капітэлямі з паяскамі іонік.