Шыфр
512Е000001_55
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Магілёўская вобласць, г. Магілёў, вул. Ленінская, 40
Датаванне
пач. XX cт.
Стыль
Мадэрн
Апісанне
Будынак уваходзіць у склад гістарычнага цэнтра Магілёва, размешчаны на адной з цэнтральных старажытных вуліц горада. Гістарычныя назвы вуліцы - Вялікая Садовая, Інжынерная, а найбольш стары яе адрэзак у гістарычным цэнтры горада першапачаткова называўся вул.Ветранай.
Двухпавярховы на высокiм цокалi прамавугольны ў плане будынак. Накрыты двухсхільным дахам. Пластыка галоўнага фасада даволі выразная. Фасад вылучаны двума неглыбокімі рызалітамі, у якіх знаходзяцца дзвярныя праёмы. Над дзвярыма буйныя разеткі, аздобленыя ляпнінай і арачным абрамленнем. Фасадная плоскасць аздоблена ляпнымi накладнымi дэталямi (барэльефамі) i дэкаратыўнымi элементамi, выкананымi цаглянай муроўкай, рустам. Памiж аконнымi праёмамi пiлястры, завершаныя фiгурнымi ляпнымi картушамi. У іх змешчаны медальёны з выявай галавы чалавека.