зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

711Е000001_5_30

Катэгорыя каштоўнасці

Датаванне

1870-я

Апісанне

Будынак № 24 па вул. Ракаўскай размешчаны ў Ракаўскім прадмесці гістарычнага цэнтра г. Мінска – комплексным помніку гісторыі і горадабудаўніцтва ХІІ –  пачатку ХХ ст. 

З архіўных крыніц вынікае, што пастановай Мінскага губернскага праўлення ад 16 лютага 1840 г. было дазволена па вул. Ракаўскай адкрыць яўрэйскую малітоўную школу пад назвай "Зальцманавай".  Першапачаткова будынак школы быў драўляны. Дакладная дата ўзвядзення мураванага будынка школы не вядома, аднак устаноўлена, што ў 1880 г. ён ужо існаваў. За гісторыю свайго існавання будынак некалькі разоў перабудоўваўся. У 1909 г. у выніку пераробак быў зменены знешні выгляд школы (прабіты  круглыя невялікія аконныя праёмы другога святла вялікай залы). У 1930-я гады надбудаваны другі паверх, дабудаваны часткі з тарцовых фасадаў, а таксама зменена архітэктурна-дэкаратыўнае рашэнне фасадаў і зменена планіроўка. У 1980-я гады праводзіўся капітальны рамонт з прыбудовай да дваровага фасада. Апошні бягучы рамонт фасада  праводзіўся ў 2021 – 2022 гг.