Шыфр
512Е000001_61
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Магілёўская вобласць, г. Магілёў, зав. Пажарны, 6/1
Датаванне
1830-я гг.
Стыль
Эклектыка
Апісанне
Пажарны завулак першапачаткова называўся вул. Паштовай. Вуліца Паштовая злучала Дняпроўскі праспект (сучасная вул. Першамайская) і вул. Вялікую Садовую (сучасная вул. Ленінская), дзве галоўныя і найбольш добраўпарадкаваныя вуліцы горада. Аднапавярховы прамавугольны ў плане будынак. Накрыты вальмавым дахам. Фасады атынкаваныя. Галоўны фасад крапаваны руставанымі лапаткамі, члянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў абрамленнях. Пад дахам праходзіць карніз, у бакавых частках галоўнага фасада з паяском сухарыкаў. Службовы будынак (гараж) аднапавярховы, прамавугольны ў плане, тарцовай сцяной прымыкае да флігеля дома № 23/2 па вул. Першамайскай. Фасады патынкаваны. На вуліцу арыентаваны тарцовым фасадам. Вуглы вылучаны плоскімі лапаткамі, сцяна прарэзана прамавугольнымі аконнымі праёмамі, дэкарыраванымі прамымі сандрыкамі з паяском сухарыкаў. Пад дахам праходзіць карнізны пояс.
Будынак быў нязначна пашкоджаны ў 1941-1944 гг. падчас Вялікай Айчыннай вайны. Былі праведзены аднаўленчыя работы ў канцы 1940-х гадоў, пасля чаго буданак выкарыстоўваўся як службова-адміністрацыйныя памяшканні пажарнай часткі, клуб і Цэнтр агітацыі.
3 2014 года ў будынку пасля рэканструкцыі створана Зала гісторыі пажарнай службы Магілёўскай вобласці.