зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

512Е000001_70

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Месца знаходжання

Магілёўская вобласць, г. Магілёў, зав.Пажарны, 17

Датаванне

пач. XIХ ст.

Стыль

Класіцызм

Апісанне

Будынак № 17, двухпавярховы з падвалам Г-падобны ў плане, уваходзіць у склад гістарычнага цэнтра г. Магілёва і фарміруе забудову вул. Ленінскай.

Найбольш раннія звесткі аб забудове пляца, на якім размешчаны будынак пад сучасным № 17, адносяцца да пачатку ХІХ ст. 

Па ўскосных звестках, якія ўтрымлівае архіўны дакумент сярэдзіны ХІХ ст., з пэўнай доляй верагоднасці можна выказаць меркаванне, што пляц належаў магілёўскому купцу Шмерку Лур’е, якому дом перайшоў у спадчыну ад бацькі Орліка Абрамовіча Лур’е. Сумежны пляц па вул. Ветранай быў у валоданні другого сына Орліка Лур’е Ківы Лур’е. У сваю чаргу магілёўскі купец Орлік Лур’е ў 1808 г. купіў вялікі ўчастак зямлі па вул. Ветранай у памешчыка Ф.В. Дабравольскага.