Будынак

Шыфр

512Е000001_76

Катэгорыя каштоўнасці

Месца знаходжання

Магілёўская вобласць, г. Магілёў, вул. Першамайская, 17

Датаванне

30-ыя гг. XIX ст.

Стыль

класіцызм

Апісанне

Трохпавярховы прамавугольны ў плане будынак, накрыты двухсхільным дахам. Сіметрычную кампазіцыю галоўнага фасада парушае праезная арка, размешчаная ў паўднёва-заходняй частцы будынка. Першы паверх аддзелены цягай, сцяна перабудавана, апрацавана гарызантальным рустам. На другім паверсе прамавугольныя аконныя праёмы ў ліштвах з прамымі сандрыкамі, падаконнымі нішамі і цягай. Лучковыя вокны трэцяга паверха дэкарыраваны ліштвамі і падкрэслены падаконнай цягай. Завершаны фасад карнізам. Дваровы фасад вырашаны гладка, падзелены цягай паміж 2-м і 3-м паверхамі, завершаны карнізам.