Шыфр
512Е000001_77
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Магілёўская вобласць, г. Магілёў, вул. Першамайская, 19
Датаванне
Кан. XIX ст.
Стыль
неакласіцызм
Апісанне
Двухпавярховы Т-падобны ў плане будынак. У паўднёва-заходняй частцы будынка размешчана арка. Галоўны фасад падзелены міжпаверхавай цягай. Першы паверх зменены, сцяна апрацавана гарызантальным рустам. На другім паверсе прамавугольныя аконныя праёмы ў ліштвах з прамымі сандрыкамі. Завершаны фасад карнізам. Дваровае крыло вырашана спрошчана, члянёна рознавялікімі аконнымі праёмамі. На фасадзе з боку дома № 21 лучковыя вокны часткова захаваліся з сандрыкамі. Пад дахам праходзіць карніз.