Шыфр
512Е000001_9
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Магілёўская вобласць, г. Магілёў, вул.Камсамольская, 12
Датаванне
сярэдзіна XIX ст.
Стыль
Класіцызм
Апісанне
Будынак быў пабудаваны ў гістарычным цэнтры Магілёва на скрыжыванні вуліц Вялікая
Садовая і Дваранская ў сярэдзіне XIX ст. і належыў Этлінгеру. Да 1917 года ў ім
знаходзілася гасцініца “Брыстоль” з рэстаранам Рыўкі Брэслава. На першым паверсе
будынка было дванаццаць крам і лавак. У перыяд з 1915 па 1917 год тут знаходзіўся
штабны Сход Стаўкі Вярхоўнага галоўнакамандаючага Расійскай арміі падчас Першай
Сусветнай вайны. У 1918 годзе будынак быў заняты губземаддзелам. Першы паверх —
чатырнадцаць пакояў інтэрната, другі - двадцаць пакояў, дзе знаходзілася канцылярыя,
клуб. А ў 1919 годзе ў гэтым будынку была 5-я Савецкая сталовая. У 1922 годзе ў
“Брыстоле” размяшчаліся вайсковыя вучэбныя курсы Заходняга фронту. Затым у 1923
годзе будынак перададзены Магілёўскаму аддзелу добраўпарадкавання. Потым - у 1928
годдзе - палітыка-асветцінкі тэхнікум, 1939 год - Рэспубліканская палітасветшкола. У
першыя дні Вялікай Айчыннай вайны тут знаходзіўся шпіталь для параненых абаронцаў,
дзе была створана адна з першых падпольных анціфашысцкіх груп “Непакораныя”. Затым
у 1946 годзе - Рэспубліканская вучэльня імя Н.К.Крупскай, 1990 год - Магілёўская
вучэльня культуры імя Н.К. Крупскай, 2001 год - Магілёўская дзяржаўная вучэльня
культуры імя Н.К.Крупскай, 2009 год - УА “Магілёўскі дзяржаўны каледж мастацтваў”.
Зараз у гэтым будынку вучэбны корпус №1.