Шыфр
112Е000002_222
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Брэсцкая вобласць, г. Брэст, вул. Савецкіх пагранічнікаў, 27
Датаванне
кан. 19 - пач. 20 ст.
Стыль
Мадэрн
Апісанне
Будынак № 27 складаецца з 2 двухпавярховых дамоў з падвалам, якія адноўлены ў 1926 і 1929 гадах. Уладальнікам дамоў была Ландаў Рэзла. Адказным за прапіску быў Свідніцкі Якаб, адміністратарам Реут Ян. Будынак выкарыстоўваўся як прыбытковы дом. Таксама ў адным будынку знаходзілася крама піламатэрыялаў Ландаў Натана і крама «Прадукты земляробства» Памеранца Кельмана ў другім. Пасля Другай сусветнай вайны будынак выкарыстоўваўся як жыллё.
У 1959 годзе ў доме было 9 кватэр: 4 - аднапакаёвыя, 3 - двухпакаёвыя і 2- трохпакаёвыя. Кватэры ўжо былі абсталяваны газам, вадой, каналізацыяй і, як вынік, мелі асобныя санвузлы. У 1970 годзе пасля рэканструкціі будынак выкарыстоўваўся не толькі як жыллё, але i як офіснае памяшканне на другім паверсе левай паловы дому. У двары дома маюцца гаспадарчыя пабудовы, уладальнікам якіх з 2010 г. з'яўляецца прыватнае прадпрыемства ЧПГП “Бугбуд”. 3 2009 года частку будынка плошчай 215,4 кв. м. арэндуе ААТ "Ашчадны банк “Беларусбанк”.