Шыфр
213Г000024_5
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
Канец XIX - пачатак XX стст.
Стыль
Цагляны стыль
Апісанне
Будынак № 23/3 знаходзіцца ў Правабярэжным гістарычным раёне горада на скрыжаванні сучасных вуліц Дзімітрава (бакавы фасад) і Зяньковай (галоўны фасад). Пабудаваны ў канцы XIX стагоддзя ў цагляным стылі. Да Кастрычніцкай рэвалюцыі ў будынку знаходзілася «Акцыянернае таварыства для гандлю льном і экспарту ільну» (з 1913 г.). Пасля рэвалюцыі тут змяшчаўся Народны банк (былы Злучаны) і «Лёнэкспарт», ваенвед (1922 г.), розныя школы (з 1924 г.), дом піянераў (1941 г.). У цяперашні час дом эксплуатуецца як жылы.
Будынак адносіцца да дарэвалюцыйнай забудовы вуліцы. Уяўляе сабою адзін з нешматлікіх, цалкам захаваных узораў грамадзянскай шэраговай забудовы Віцебска канца XIX - пачатку XX стагоддзяў.