213Г000024_4
Шыфр
213Г000024
Дадзеная каштоўнасць мае ў комплексе некалькі аб'ектаў
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
Канец ХІХ - пачатак ХХ стагоддзяў
Стыль
Эклектыка
Вуліца Дзімітрава (былая Канатная) размешчана ў гістарычна сфарміраванай Задзвінскай частцы горада Віцебска, якая ўваходзіць у склад комплекснага помніка гісторыі, горадабудаўніцтва і архітэктуры - гістарычнага цэнтра г. Віцебска. Названа ў 1933 годзе ў гонар балгарскага палітычнага дзеяча Г. М. Дзімітрава. Падчас пасляваеннай перабудовы вуліца моцна пацярпела, аднак да нашых дзён захавалася частка дарэвалюцыйнай забудовы. У "Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Віцебска" ўключаны дамы №№ 4, 6, 9, 21/6, 23/3, 25, 28, 30, 32 па вул. Дзімітрава.
3 вуліцай Канатнай звязана такая знакамітае з'ява ў гісторыі, як УНОВІС. У 1920 г. пад кіраўніцтвам Казіміра Малевіча і Лазара Лісіцкага вуліца Канатная была ўпрыгожана Супрэматычнымі карцінамі.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён