Шыфр
713Г000263_1
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1953 - 1956 гг.
Будынак Мінскага паліграфкамбіната пабудаваны падчас рэалізацыі генеральнага плана аднаўлення і развіцця горада 1946 г. з улікам карэктыровак 1951-1952 гг. Чатырохпавярховы з падвалам Г-падобны ў плане мураваны будынак. Разам з будынкам ААТ МПОВТ стварае архітэктурны ансамбль паўночна-заходняга боку пл. Я. Коласа. Накрыты пакатымі вальмавымі дахамі. Выцягнутыя крылы акцэнтаваны вуглавым вежападобным аб'ёмам, які падкрэслівае вось вул. В. Харужай і надае выразнасць сілуэту забудовы.
Першы паверх галоўнага фасада аддзелены карнізам, трактаваны як цокаль, апрацаваны буйным рустам, члянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі, заглыбленымі ў нішы і падкрэсленымі карнізнымі паяскамі на дэкаратыўных кранштэйнах.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён