713Г000263_1
Шыфр
713Г000263
Дадзеная каштоўнасць мае ў комплексе некалькі аб'ектаў
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
г. Мінск, Савецкі раён, вул. Чырвоная, 23/1 (вул. В. Харужай), вул. Якуба Коласа, 1/2 (вул. В. Харужай), вул. Кульман, 1, корпус 3
Датаванне
1956 - 1959 гг.
Разам з будынкам ААТ "МПОВТ" стварае архітэктурны ансамбль паўночна-заходняга боку пл. Я. Коласа. Чатырохпавярховы з падвалам Г-падобны ў плане мураваны будынак. Накрыты пакатымі вальмавымі дахамі. Выцягнутыя крылы акцэнтаваны вуглавым вежападобным аб'ёмам, які падкрэслівае вось вул. В. Харужай і надае выразнасць сілуэту забудовы. Першы паверх галоўнага фасада аддзелены карнізам, трактаваны як цокаль, апрацаваны буйным рустам, члянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі, заглыбленымі ў нішы і падкрэсленымі карнізнымі паяскамі на дэкаратыўных кранштэйнах.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён