Шыфр
713Г000329_2
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1939 г.
Стыль
Постканструктывізм
Апісанне
Будынак № 7 уваходзіць у комплекс будынкаў першага Мінскага аэравакзала, пабудаваных у 1939 г. Тэрыторыя, дзе размешчаны будынкі, пачала асвойвацца і паступова ўключацца ў гарадскую мяжу з другой паловы 19 ст. У значнай ступені гэтаму паспрыяла будаўніцтва праз Мінск дзвюх чыгуначных ліній: у 1871 г. Маскоўска-Брэсцкай, у 1873 г. Лібава-Роменскай. У 1933 г. на свабодным ад забудовы ўчастку паміж дзвюх чыгуначных ліній, на паўднёвай ускраіне горада быў заснаваны аэрадром.
Фасады адміністрацыйнага будынка з мэтай манументалізацыі ў адрозненне ад жылых дамоў раскрапаваны плоскімі лапаткамі. У 1947 г. будынак быў адноўлены і прыняты ў эксплуатацыю. У пасляваенныя гады на першым паверсе адміністрацыйнага будынка размяшчаліся два невялікія магазіны з падсобнымі памяшканнямі, у цэнтры былі гасцінічныя нумары, на другім і трэцім паверхах знаходзіліся службовыя кабінеты. Затым гасцініца была ліквідавана, памяшканні на першым паверсе прыстасаваны пад магазін, службовыя кабінеты і аддзяленне банка. Верагодна, у пачатку 1990-х гадоў у сувязі з перапланіроўкай і прыстасаваннем памяшканняў была здзейснена пераробка двух шырокіх аконных праёмаў на галоўным фасадзе, такіх жа праёмаў на першым і другім паверсе бакавога фасада і на дваровым фасадзе - праёмы вузкім прасценкам падзелены на два акна. У цэлым за час існавання будынак захаваў стылістычныя прыкметы функцыянальнай архітэктуры даваеннага перыяду. Разам з жылымі дамамі з'яўляецца яскравым прыкладам грамадзянскай архітэктуры 1930-х гг.