Шыфр
713Г000345
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1948 - 1952 гг.
Апісанне
Жылы дом па вул. Ленінградскай, 1 пабудаваны ў комплексе забудовы квартала, абмежаванага вуліцамі Бабруйскай, Кірава, Ленінградскай і зав. Міхайлаўскім. Праект забудовы двух кварталаў, якія фарміруюць ансамбль Прывакзальнай плошчы, быў распрацаваны яшчэ ў 1939 г. і пачаў часткова ажыццяўляцца ўжо ў 1940-41 гадах. Кіраўніком групы праектыроўшчыкаў быў архітэктар Б. Р. Рубаненка. Чатырохпавярховы з падвалам Г-падобны ў плане будынак. Фасады патынкаваныя і пафарбаваныя. Галоўны фасад дэкарыраваны рустам, падзелены цягай паміж трэцім і чацвёртым паверхамі. Па вертыкалі фасад на вышыню трох паверхаў раскрапаваны чатырма трохграннымі рызалітамі. Фасадныя сцены рызалітаў падзелены міжпаверхавымі цягамі, прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі, на бакавых гранях вокны вузейшыя. Па вул. Ленінградскай жылы дом злучаны з суседнім домам мураванай брамай з металічнымі варотамі і каліткамі, па зав. Міхайлаўскім - мураванай праезнай брамай.