Шыфр
213Г000034_2
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
Пачатак ХХ ст.
Стыль
Мадэрн
Апісанне
Будынак №28 размешчаны ў гістарычным цэнтры г. Віцебска, у складзе комплекснай гісторыка -культурнай каштоўнасці - забудовы вул. Камсамольскай (да 1927 г. вул. Ніжняя Пятроўская). У час акупацыі Віцебска нямецкімі войскамі будынак не атрымаў значных пашкоджанняў. Захаваліся аўтэнтычныя аконныя пераплёты і лесвіцы з каванымі агароджамі ўнутры дома.
Будынак з'яўляецца каштоўным помнікам архітэктуры, дзе мадэрн мастацкі спалучаецца з неакласіцыстычным стылем. Гэта яскравы прыклад грамадзянскай забудовы Віцебска пачатку ХХ ст.