213Г000034_1
Шыфр
213Г000034
Дадзеная каштоўнасць мае ў комплексе некалькі аб'ектаў
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
Канец XIX - пачатак ХХ стагоддзяў
Стыль
Мадэрн
Забудова вул. Камсамольскай, якая часткова захавалася да нашага часу, сфарміравана ў другой палове ХІХ - пачатку ХХ стст. і размешчана ў цэнтральнай частцы горада ў Чыгуначным раёне. Сучасную назву Камсамольская вуліца атрымала ў 1927 годзе. У "Дзяржаўным спісе гісторыка-культурных каштоўнасцей Віцебска" ў склад забудовы вул. Камсамольскай-1 уключаны дамы №№ 13/16, 28, 30, 32/16. Сучасная забудова сфармавалася пасля Вялікай айчыннай вайны і складаецца з 3-4-павярховых будынкаў. Пры гэтым, захавалася частка забудовы канца XIX - пачатку XX стагоддзяў. Першыя будынкі ў раёне сучаснай вуліцы з'явіліся ў XVI ст. У пачатку XX ст. на вуліцы знаходзіліся Петрапаўлаўская і Мікольская батальённая царквы, лютэранская кірха (былы касцёл кляштара піяраў).
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён