зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

112Е000383_60

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Датаванне

1895 г.

Стыль

Класіцызм

Апісанне

Будынак № 7 - адзін са старэйшых будынкаў вуліцы, пабудаваны ў 1895 г. У 1960-я гады рэканструяваны, былі страчаны элементы дэкору, перароблены аконныя і дзвярныя праёмы. Цяперашні выгляд набыў пасля рамонту ў 2009 г.

Аднапавярховы прамавугольны ў плане будынак накрыты двухсхільным дахам. Да бакавога паўднёва-заходняга фасада зроблена пазнейшая прыбудова. Фасады патынкаваныя і пафарбаваныя, пластыка стрыманая.

Падчас акупацыі будынак № 7 апынуўся на тэрыторыі гета “А”, пасля ліквідацыі гета быў прыстасаваны пад стайню.

У 1944 г. усе дамы ў горадзе, якія засталіся без уладальнікаў, былі муніцыпалізаваны. Будынак № 7 быў перададзены на баланс Райкамгаса, адрамантаваны і ўладкаваны як камунальны чатырохкватэрны жылы дом. Усе чатыры кватэры размяшчаліся на першым паверсе і мелі асобныя ўваходы з вуліцы праз халодныя прыбудовы.

У цяперашні час будынак здаецца ў арэнду прадпрымальнікам. У ім функцыянуюць крамы абутку, тэкстыльных вырабаў, бытавой тэхнікі.