Шыфр
112Е000383_10
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1917 г.
Стыль
Класіцызм
Апісанне
Будынак № 6 па вул. Інтэрнацыянальнай уваходзіць у зону гістарычнай планіроўкі і забудовы г. Кобрына.
Па афіцыйных звестках жылы дом пабудаваны ў 1917 г. Больш верагодна, што ён узведзены ў канцы ХІХ – пачатку ХХ ст. Будынак пабудаваны ў так званым цагляным стылі, які атрымаў распаўсюджанне ў Расіі ў апошняй трэці ХІХ ст. Пры будаўніцтве паверхню муроўкі пакідалі аголенай, альбо абліцоўвалі яе высокаякаснай цэглай.
Будынак двухпавярховы прамавугольны ў плане накрыты вальмавым дахам. Фасады абліцаваны цэглай, архітэктурны дэкор таксама выкананы ў тэхніцы цаглянай муроўкі з выкарыстаннем лякальнай цэглы. У забудове вуліцы жылы дом вылучаецца выразнай пластыкай фасада, з’яўляецца яскравым прыкладам пабудоў “цаглянага стылю”.