зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

112Е000383_12

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Датаванне

1924 г.

Стыль

Класіцызм

Апісанне

Згодна з дакументамі архіва Кобрынскага бюро год пабудовы дома № 9 - 1924 г. 

Будынак быў пабудаваны з чырвонай цэглы як жылы дом. Па ўспамінах старажылаў вул. Інтэрнацыянальнай і вул. Данілеўскай, будынак № 9 захаваўся практычна ў тым жа выглядзе, якім яны яго памятаюць з пасляваенных часоў. 

Падчас Вялікай Айчыннай вайны дом № 9 апынуўся на тэрыторыі аднаго з двух створаных у горадзе гета - гета "А" (звыш 4 000 чал.). Сюды з усяго горада і навакольных населеных пунктаў зганялі яўрэйскае насельніцтва. Усе будынкі на тэрыторыі гета былі перапоўнены жыльцамі, у дамах пражывала па некалькі сем'яў. Нярэдка па 2-3 сям'і туліліся ў адным пакоі, спалі на падлозе. Увосень 1942 г. усе людзі, якія насялялі гета “А”, былі расстраляныя. Верагодна, загінулі і былыя ўладальнікі дома № 9. Ва ўсякім разе ніякіх звестак аб іх выяўлена не было. 

У 1944 г. усе дамы ў горадзе, якія засталіся без уладальнікаў, на падставе рашэння аб муніцыпалізацыі былі прыняты ў дзяржаўную ўласнасць. Будынак №9 быў перададзены на баланс Райкамгаса, адрамантаваны і добраўпарадкаваны як камунальны трохкватэрны жылы дом. У кан. 1980-х гг. быў зроблены капітальны рамонт.