Шыфр
112Е000383_14
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1921 - 1939 гг.
Стыль
Класіцызм
Апісанне
Будынак № 14 па вул. Інтэрнацыянальнай уваходзіць у зону гістарычнай планіроўкі і забудовы г. Кобрына. Пабудаваны ў 1930-я гг. як жылы дом. Захаваўся ў рэканструяваным выглядзе.
Па ўспамінах старажылаў дома, у доме на першым паверсе працавалі міні-пякарня і саляная крамка. Другі паверх, верагодна, прызначаўся для жылля сям'і ўладальніка і часткова выкарыстоўваўся як прыбытковы.
У перыяд акупацыі будынак апынуўся ў зоне аднаго з двух створаных у горадзе гета - гета "А". Сюды з усяго Кобрына і бліжэйшых населеных пунктаў сагналі яўрэйскае насельніцтва (усяго ў гета апынулася звыш 4 000 чал.). Увосень 1942 г. гета “А” было ліквідавана, а яго насельніцтва расстраляна.
У 1948 г. у доме быў праведзены капітальны рамонт.
У цяперашні час будынак №14 па вул. Інтэрнацыянальнай выкарыстоўваецца як жылы дом.