Шыфр
112Е000383_18
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1930 - 1946 гг.
Апісанне
Будынак №24 па вуліцы Інтэрнацыянальнай уваходзіць у зону гістарычнай забудовы горада і з'яўляецца часткай гістарычнага цэнтра Кобрына. Пабудаваны ў 1930-я гады як жылы дом.
Аднапавярховы прамавугольны ў плане накрыты двухсхільным дахам будынак. Да тыльнага фасада зроблена невялікая пазнейшая прыбудова. Фасады патынкаваныя і пафарбаваныя.
Галоўны фасад фланкіраваны лапаткамі, дэкарыраванымі паўкалонамі ў нішах. Фасад члянёны прамавугольнымі (раней лучковымі) аконнымі праёмамі без дэкору (адзін праём замураваны). Завершаны фасад трохвугольным франтонам.
На сённяшні дзень будынак выкарыстоўваецца як жылы.