Шыфр
112Е000383_20
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1925 г.
Апісанне
Будынак № 6 па вул. Леніна ўваходзіць у зону гістарычнай планіроўкі і забудовы г. Кобрына.
Гэта комплекс будынкаў. Захаваўся са стратамі ў аб’ёмна-прасторавым і архітэктурным рашэнні, фасады зменены. Складаецца з 6 карпусоў, якія размешчаны паслядоўна і ў плане ўтвараюць П-падобную форму з вялікім гаспадарчым дваром. Захаваліся паўднёва-ўсходні, паўночна-ўсходні і паўночна-заходні бакі гандлёвых радоў.
Будынкі гандлёвых радоў - адны з самых старых у Кобрыне, яны фігуруюць на плане горада 1798 г. Першыя драўляныя крамы былі пабудаваны ў XVII ст. і згарэлі ў ваенную кампанію 1812 г. У 1820-я гг. пачалося будаўніцтва мураваных гандлёвых радоў, аднак, з-за пажару, які адбыўся ў 1835 г., работы былі прыпынены. У 1840-я гг. будаўніцтва крамаў было адноўлена. Адбудаваныя гандлёвыя рады гарэлі яшчэ некалькі разоў (у 1863 г. і ў 1915 г.). У 1920-я гг. былі адноўлены зноў.
У 1961 г. на тэрыторыі былога гасцінага двара размясцілася швейнага фабрыка, цяпер РУП "Кобрынская швейная фірма "Лона".