зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

112Е000383_21

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Датаванне

1890 г.

Стыль

Класіцызм

Апісанне

Будынак № 10 па вул. Леніна ўваходзіць у зону гістарычнай планіроўкі і забудовы г. Кобрына. Дом быў пабудаваны ў 1890 г. як жылы і, адначасова частка будынка выкарыстоўвалася як крама. Захаваўся ў рэканструяваным выглядзе.

Аднапавярховы ў плане блізкі да літары П будынак, накрыты вальмавым дахам з люкарнамі. Фасады патынкаваныя і пафарбаваныя, вырашаны стрымана. Прамавугольныя аконныя праёмы ў простых ліштвах падкрэслены падаконнай цягай. Па перыметры будынка праходзіць прафіляваны карніз.

У 2009-2010 гг. будынак перажыў чарговую рэканструкцыю. Былі абноўлены перакрыцці, аконныя і дзвярныя блокі, дахавае пакрыццё. Унутранае і вонкавае аздабленне набыло сучасны выгляд.