зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Апісанне

Дом №15 па вул. Леніна - найстарэйшы будынак г. Кобрына. Паводле архіўных звестак, дом быў пабудаваны ў 1880 г. як жылы. Адначасова частка будынка выкарыстоўвалася ў камерцыйных мэтах. Захаваўся ў рэканструяваным выглядзе.

Будынак - тыповы прадстаўнік цаглянага стылю, матэрыял пабудовы - чырвоная цэгла. Таўшчыня цагляных сцен складала больш за 51 см. Скаты даху былі выкладзены арачным цагляным мурам, звонку пакрыты ліставым жалезам. Дом меў 2 паверхі. На 2 паверсе размяшчаліся жылыя памяшканні, якія займала сям'я ўладальніка. На першым паверсе, згодна мемуарам па гісторыі Кобрына, каля 1905 г. размяшчалася прыватная яўрэйская банкаўская ўстанова. "За польскім часам", па расповядах старажылаў горада, на першым паверсе была яўрэйская ювелірная крама. У савецкі час першы паверх будынка захаваў сваё функцыянальнае прызначэнне - тут размяшчалася ювелірная крама “Дыямент” (сучасная гандлёвая ўстанова ААТ “Белювеліргандаль”). 

 У 2009 г. будынак падвергся капітальнаму рамонту з мадэрнізацыяй. У дом былі праведзены камунікацыі - вадаправод, каналізацыя, газазабеспячэнне, цэнтралізаванае ацяпленне.