Шыфр
112Е000383_24
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
кан. XIX ст.
Стыль
Цагляны стыль
Апісанне
Будынак №17 быў пабудаваны на Рынкавай плошчы (затым пл. Свабоды) у 1905 г. як жылы дом. Будынак захаваўся ў скажоным перабудовамі выглядзе. Першы паверх рэканструяваны ў 2009 г.
Двухпавярховы цагляны будынак з трэцім, мансардным паверхам - тыповы прадстаўнік цаглянага стылю, матэрыял пабудовы - чырвоная цэгла.
Дом перажыў Другую сусветную вайну. Тоўстыя сцены (у 2 цэглы) дазволілі будынку вытрымаць бамбардзіроўкі амаль без разбурэнняў. Пацярпела толькі дахавае пакрыццё, якое ў пасляваенны час замянілі гонтай. На першым паверсе будынка размясцілася харчовая крама з шырокімі складскімі памяшканнямі, другі паверх і мансарда заставаліся жылымі. Будынак абаграваўся галандскімі печамі, мелася і адна "агульная" руская печ.
У 1960-я гг. гонтавае пакрыццё на даху было заменена шыферным. У пачатку 1990-х гг. была праведзена рэканструкцыя будынка. Мансардны паверх ператвораны ў пад паддашкавае памяшканне, з былых 4-х кватэр былі зфарміраваны дзве. З боку заходняга (дваровага) фасада да будынка была выканана аднапавярховая цагляная прыбудова, у якой размясціліся складскія памяшканні гандлёвай установы.