зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

112Е000383_25

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Датаванне

1864-1868 гг.

Апісанне

Работы па будаўніцтве сабора пачаліся ў красавіку 1865 г. і працягваліся да самых халадоў. У наступным, 1866 г., былі ўсталяваны і асвечаны пазалочаныя крыжы, выпісаныя з Санкт-Пецярбурга ў майстра Сакалова. 17 верасня 1867 г. адбылося ўрачыстае асвячэнне храма.

У ліпені 1960 г. маланка ўдарыла ў купал, у выніку чаго будынак загарэўся. У снежні 1960 г. сабор Аляксандра Неўскага быў зняты з уліку і зачынены ў 1961 г. 

З сакавіка 1965 г. па верасень 1967 г. была праведзена перабудова будынка, падчас якой былі разабраны чатыры купалы, цалкам заменены дах, пашыраны аконныя праёмы, зроблены дзве лесвіцы з жалезабетоннымі прыступкамі, часткова рэканструяваны дзвярныя праёмы, зроблены на другім паверсе - цэментавыя, а на першым паверсе драўляныя падлогі і г.д. У гэты ж час былі спалены царкоўная бібліятэка і архіў. 

У кастрычніку 1967 г. у будынку былой царквы было адчынена архівасховішча.

У 1990 г. сабор Аляксандра Неўскага быў перададзены таварыству Рускай Праваслаўнай Царквы г. Кобрына.12 верасня 1990 г. сабор быў нанова асвечаны Высокапраасвяшчэннейшым Філарэтам Мітрапалітам Мінскім і Слуцкім, Патрыяршым Экзархам усяе Беларусі. З гэтага моманту набажэнствы ў храме не спыняюцца. 

У 1990-я гг. былі праведзены работы па роспісу храма. У 1996 г. пры саборы адкрыта Нядзельная школа, якая дзейнічае і зараз.