зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

112Е000383_26

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Датаванне

кан. XIX ст.

Стыль

Мадэрн

Апісанне

Дом №19 па вул. Леніна - найстарэйшы цагляны будынак гістарычнага цэнтра горада Кобрына. Пабудаваны ў 1905 г. як жылы дом. Захаваўся з пэўнымі стратамі першапачатковага дэкору. Фасад першага паверха зменены падчас рэканструкцыі ў 2009 г.

Двухпавярховы з мансардай прамавугольны ў плане будынак накрыты двухсхільным дахам з люкарнамі. Фасады патынкаваныя і пафарбаваныя, завершаны карнізамі, акрамя тыльнага.

Першы паверх займалі гандлёвыя ўстановы - дзве невялікія харчовыя крамы з асобнымі ўваходамі з боку вуліцы. Тут жа, на першым паверсе з боку двара, былі ўладкаваны дзве жылыя кватэры, якія ў сярэдзіне 1960-х гг. былі перароблены пад складское памяшканне крамы. 

На другім паверсе і ў мансардзе размяшчаліся яшчэ дзве кватэры. У пачатку 1970-х гг. мансардны паверх быў выведзены з жылога фонду і стаў выкарыстоўвацца як звычайнае гарышча. 

На сённяшні дзень у будынку месціцца гандлёвая ўстанова.