зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

112Е000383_27

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Датаванне

кан. ХІХ ст.

Апісанне

Будынак уваходзіць у склад гістарычнага цэнтра горада Кобрына і як самастойная архітэктурная адзінка не мае ўнікальных асаблівасцяў. Будынак варта разглядаць у комплексе з саборам Аляксандра Неўскага. 

Пабудаваны ў другой палове ХІХ ст. як  вартоўня пры саборы Аляксандра Неўскага. Захаваўся ў рэканструяваным выглядзе – паўднёва-ўсходняя палова будынка дабудавана.

Будынак размешчаны ў паўночна-заходняй частцы тэрыторыі сабора Аляксандра Неўскага, на вул. Леніна арыентаваны тарцовым фасадам, непасрэдна да яго фасада прымыкае слуп агароджы.

У цяперашні час на месцы двух жылых пакояў гістарычнай часткі будынка размешчаны царкоўная бібліятэка з асобным уваходам з боку сабора і асобнае памяшканне з уваходам з боку набярэжнай.