Шыфр
112Е000383_29
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1938 г.
Апісанне
Будынак па вул. Леніна, 23 уваходзіць у склад гістарычнага цэнтра г. Кобрына. Пабудаваны ў пачатку ХХ ст. як жылы дом.
Будынак размешчаны на рагу вуліц Леніна і Матросава. Двухпавярховы Г-падобны ў плане накрыты вальмавым дахам. Складаецца з двух розначасовых аб'ёмаў. Фасады патынкаваныя і пафарбаваныя.
З паўночна-заходняга боку ўздоўж вул. Матросава прыбудаваны двухпавярховы прамавугольны ў плане будынак. Яго галоўны фасад мае асіметрычную кампазіцыю. З правага краю размешчана праезная арка з каванымі варотамі. На ўзроўні першага паверха арка дэкарыравана фігурнымі нішамі. Завершана гэта частка будынка двухсхільным франтонам, фланкіраваным пінаклямі. У тымпане франтона дата "1938".
Тыльныя фасады нетынкаваныя, без дэкору.